Страница 1 из 1

Вузкакалейкі Белавежскай пушчы (Гайнаўскі вузел)

Добавлено: 16 ноя 2008, 03:02
Bormental
Вітаю! Летась давялося наведаць этнічныя беларускія землі па той бок беларуска-польскай мяжы - горад Гайнаўку, што знаходзіцца ў самай заходняй частцы Белавежскай пушчы. Напачатку невялікі кульпрасьвет. Гайнаўка - эпіцэнтр беларускай культуры і мовы ў Польшчы (другой мовай у горадзе афіцыйна з'яўляецца мова Купалы і Багдановіча). У горадзе дзейнічаюць беларускія дзіцячыя садкі, школы, збудаваны вялікі музэй беларускай культуры, ладзяцца розныя этнаграфічныя імпрэзы і г.д. Уся інфармацыя для турыстаў тут даецца на трох мовах - польскай, беларускай і ангельскай. Дык вось, ня ведаю як у нас, але польская частка Белавежскай пушчы ўся спрэс у вузкакалейках! Будавалі чыгунку немцы рукамі палонных у час Першай сусьветнай вайны, каб вывозіць драўляную сыравіну. Сёньня ўлады Гайнаўкі аднавілі два турыстычныя маршруты, рэанімавалі некалькі лакаматываў, будуюць вагоны... Мне пашчасьціла праехацца адным з тых маршрутаў ад станцыі Гайнаўка да станцыі Тапіла. Фоткі са справаздачы глядзіце тут: http://foto.tut.by/album/74173.html
Калі праявіце зацікаўленнасьць - магу прадэманстраваць і відэа.

Таксама дадаю некалькі інфарматыўных лінкаў пра тую вузкакалейку:
http://www.hajnowka.pl/index.php?option ... Itemid=117

http://www.railfaneurope.net/pix/pl/private/NH/pix.html

Добавлено: 17 ноя 2008, 13:41
Shoorick
: Дык вось, ня ведаю як у нас, але польская частка Белавежскай пушчы ўся спрэс у вузкакалейках!

С нашей стороны тоже. Только непонятно, какое состояние сейчас.

: Уся iнфармацыя для турыстаў тут даецца на трох мовах - польскай, беларускай i ангельскай.

Жаль, что в интернете только на польском...

Добавлено: 17 ноя 2008, 19:13
Wowan
Если что - свистните, я переведу

Добавлено: 18 ноя 2008, 16:57
andy t
Здаецца мне, з шматлікіх вузкакалеек на беларускай частцы Белавежскай пушчы нічога не засталося. А вось палякі малайцы - аднавілі і ўсё працуе, вока бавіць! Цікава канешне і відэа паглядзець - пакіньце тут спасылку. Дзякуй за матэрыял!

Добавлено: 19 ноя 2008, 14:39
Alt5
Так, запытаўся ў эколага з Пушчы. Кажа, адразу пасля вайны разабралі.

Прывабная турыстычная ідэя. А ці цяжка адбудаваць якую вузкакалейку ўвогуле?

Добавлено: 19 ноя 2008, 15:59
vl80
Alt5 писал(а):Прывабная турыстычная ідэя. А ці цяжка адбудаваць якую вузкакалейку ўвогуле?
А поглядите как в России народ катается http://railway-man.livejournal.com/12627.html
Может у нас где попробовать также? Скажем в Правдинском :)

Добавлено: 27 ноя 2008, 02:15
Bormental