suntechnic писал(а):
Можно было бы по Молодечно объединять его с поездом Минск-Витебск (раз из Минска пассажиров немного), а то и до Могилева продлить. Конечно, как альтернатива существующему Гродно-Витебск/Могилев.
Какая альтернатива? Ими в Минск едут.
И на 625 нормально из Минска едут, но по линии, не в сам Полоцк.
сегодня на 7 вагонов в этом поезде до Витебска едет 50 человек примерно, ну еще перед отправлением возьмут, все равно это слезы для выходного дня, на завтра до Могилева чуть получше, человек 100.
я давно говорил, что ночной до Могилева/Витебска надо делать укаждостолбным, но ежедневным, расписание сдвинуть с отправлением после 0, прибытие на конечные после 6 часов утра. поезд на Коммунары тоже когда-то делали через день, хорошо, что от этой идеи отказались. Все эти четные/нечетные дни курсирования абсолютно неживая конструкция, когда есть альтернативы автотранспортом.
Каксаемо прибытия познего из Вильнюса по выходным. Косяк начался с того, что метро летом стало закрываться в 0.40. БЧ не то что не подвинула прибытие поезда раньше, так ещё и плюнула… всё равно не успеваете на метро, так приезжайте же в 1.05. Между прочим, закрытие метро в 0.40 позиционировалрсь как временгое, на лето. Хрен там, оставили навскгда. Плюнув на пассажиров, городских прежде всего. А перенос на 1.05 поезда, это уже как сговор выглядит.
Terrich писал(а): ↑19 ноя 2017, 00:31
Каксаемо прибытия познего из Вильнюса по выходным. Косяк начался с того, что метро летом стало закрываться в 0.40. БЧ не то что не подвинула прибытие поезда раньше, так ещё и плюнула… всё равно не успеваете на метро, так приезжайте же в 1.05. Между прочим, закрытие метро в 0.40 позиционировалрсь как временгое, на лето. Хрен там, оставили навскгда. Плюнув на пассажиров, городских прежде всего. А перенос на 1.05 поезда, это уже как сговор выглядит.
тему метро поднимал на дне пассажира. БЧ обращалась в СТиС. Там ответили, что уже после 23 40 некого возить. Держать метро открытым до поздно не целесообразно. На 1 вагон не наберется пассажиров.
mmister писал(а): ↑19 ноя 2017, 16:27
тему метро поднимал на дне пассажира. БЧ обращалась в СТиС. Там ответили, что уже после 23 40 некого возить. Держать метро открытым до поздно не целесообразно. На 1 вагон не наберется пассажиров.
Угу, а пустить вместо метро автобус как-то уже и религия не позволит, одному вагону же надо как-то ехать...
Начальніку Беларускай Чыгункі Марозаву Уладзіміру Міхайлавічу
Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць недалёка ад чыгуначнай станцыі “Параф’янаў” або рэгулярна наведваюць гэтую мясцовасць, просім разгледзець нашыя прапановы аб унясенні зменаў у расклад руху пасажырскіх цягнікоў.
З 10 снежня 2017 года Беларуская чыгунка ўводзіць у рух цягнікі рэгіянальных ліній бізнэс-класа №739 Мінск – Полацк і №740 Полацк – Мінск. Паводле расклада, які абвешчаны Беларускай Чыгункай, гэтыя цягнікі будуць праходзіць станцыю “Параф’янаў” без прыпынку.
Паміж станцыяй “Параф’янаў” і Мінскам, Маладзечнам існуе сталы пасажырапаток. У навучальных установах Мінска і Маладзечна навучаюцца многія выпускнікі школ у гэтай частцы Докшыцкага раёна. Многія жыхары Мінска і Мінскай вобласці маюць сваякоў у гэтых ваколіцах, і часта наведваюць іх. Жыхары гэтага рэгіёна часта выязджаюць у Мінск па сваіх асабістых справах.
На сённяшні дзень большасць пасажыраў ездзяць да Мінска цягнікамі рэгіянальных ліній эканом-класа з перасадкай па станцыі Маладзечна, затрачваючы на паездку каля 4 гадзін. На лініі Маладзечна – Крулеўшчына курсуюць толькі дзве пары такіх цягнікоў, праз што пасажыры маюць мала варыянтаў для планавання паездкі, а час курсавання для многіх нязручны. Яшчэ больш нязручнай, з прычыны начнога часу, ёсць паездка на цягніку №625 і 626. Цягнік №683, які курсаваў па пятніцах і якім карысталіся многія пасажыры каб даехаць да станцыі “Параф’янаў”, у раскладзе пасля 10 снежня 2017 года не пазначаны.
Нагадваем, што згодна з пунктам 4 Правілаў перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаныхпастановай Міністэрства транспарта і камунікацый Рэспублікі Беларусь 21.04.2008 №57, “Цягнікі рэгіянальных ліній бізнэс-класа (…) маюць прыпынкі па маршруце руху на чыгуначных станцыях і прыпыначных пунктах, якія размешчаныя ў населеных пуктах з колькасцю жыхароў больш за 5 тыс. чалавек, у раённых цэнтрах або на адлегласці не далей за 15 км ад іх, у гарадах абласнога падпарадкавання, абласных цэнтрах і горадзе Мінску”.
Станцыя “Параф’янаў” знаходзіцца на адлегласці 10 км ад г. Докшыцы, які з’яўляецца раённым цэнтрам, і звязаная з ім аўтобуснымі зносінамі.
Нагадваем таксама, што кіраўніцтва і дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь робяць захады на развіццё, недапушчэнне дэградацыі рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. На нашую думку, Беларуская Чыгунка, якая з’яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам, павінна ісці ў рэчышчы дзяржаўнай палітыкі і займацца паляпшэннем, а не пагаршэннем транспартнай даступнасці рэгіёнаў.
Прыняўшы пад увагу вышэйпададзеныя аргументы, просім прызначыць цягнікам №739 і №740 стаянку на станцыі “Параф’янаў”.
У выпадку станоўчага разгляду нашага звароту маем намер рэгулярна карыстацца цягнікамі №739 і №740.
Пад гэтым зваротам сёння падпісаліся 125 чалавек. Пазбіраем яшчэ і дашлём кіраўніцтву чыгункі. А ў выпадку патрэбы - будзем абскарджваць у Міністэрства транспарту і камунікацый і Адміністрацыю Прэзідэнта. Акрамя таго, будуць электронныя звароты праз сайт БЧ ад тых, хто гэтымі днямі знаходзіцца не ў Параф'янаве і не можа сам падпісацца.
А почему бы Вам у жителей Докшиц еще не пособирать подписи? Я так понял, что в Парафьянове автобусы на райцентр заточены как раз таки под поезда. Или уже жители Докшиц ездят на поезда в Крулевщизну?
Ідэя добрая, аднак я не разарвуся. Ды і ў Докшыцах збіраць подпісы будзе цяжэй: у Параф'янаве падпісваюцца ўсе. У Докшыцах вялікі працэнт людзей не карыстаецца чыгункай. Закінуў прыкладны тэкст электронных зваротаў на докшыцкую суполку УКантакце - хто захоча той адашле. А аўтобусам з чыгункі можна будзе дабрацца якраз з Параф'янава. Там а 19:25 ідзе Ваўкалата - Докшыцы. Калі будзе патрэба, аўтапарк зробіць адпраўленне пазней.
Накіраваў электронны ліст ва Упраўленне Чыгункі - каб там хутчэй варушыліся.
Інфармую Вас, што ў аг. Параф’янава адбываецца збор подпісаў пад калектыўным зваротам на імя начальніка Беларускай Чыгункі з просьбай прызначыць прыпынак цягнікам №739 і №740 Мінск – Полацк на ст. “Параф’янаў”. Падпісваюцца практычна ўсе, каму мы прапануем паставіць подпіс. Інфармацыя пра тое, што цягнік не будзе спыняцца на станцыі “Параф’янаў” выклікала неразуменне і шмат негатыўных каментароў з боку мясцовых жыхароў, якія прывыклі карыстацца чыгуначным транспартам і лічаць чыгунку за найбольш зручны сродак камунікацыі.
Учора за палову дня было сабрана 125 подпісаў. Збор подпісаў будзе працягвацца. Справа набывае розгалас: сёння ў Параф’янава прыедуць карэспандэнты з тэлебачання і радыё.
Калі кіраўніцтва БЧ лічыць, што “Параф’янаў” – занадта дробная станцыя, каб там спыняўся цягнік рэгіянальных ліній бізнэс-класа, то раю звярнуць увагу на тое, што цягнікам аналагічнага класа Мінск – Ліда былі прызначаныя прыпынкі на станцыях “Валожын”, і “Багданаў”, якія гэтаксама, як “Параф’янаў” знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. І яны будуць мець аж 4 пары (!) цягнікоў да Мінска штодня.
А Параф’янава будзе мець толькі начны цягнік №625/626, які вельмі нязручны для пасажыраў. Вялікай папулярнасцю карыстаўся цягнік №683 Мінск – Полацк, які курсаваў па пятніцах, і ім карысталася кожны раз некалькі дзясяткаў пасажыраў, аднак у новым раскладзе ён не пазначаны. Такім чынам, Беларуская Чыгунка пагаршае транспартнае абслугоўванне нашай мясцовасці. А, з усіх станцый на лініі Маладзечна – Крулеўшчына, “Параф’янаў” мае найбольшую патрэбу ў прыпынку хуткага цягніка да Мінска. Бо пасажырапаток да Мінска ў нас адзін з найбольшых (болей пасажыраў, можа, дае толькі Вілейка), і, у адрозненне ад Вілейкі і Княгініна, нашая мясцовасць не мае прамых аўтобусных зносінаў з Мінскам.
Таксама і Правілы перавозак патрабуюць, каб цягнікі рэгіянальных ліній бізнэс-класа мелі прыпынкі на станцыях, якія размешчаныя да 15 км ад райцэнтраў. Ад Параф’янава да Докшыц – 10 кіламетраў. Пры руху з Мінска будзе магчымасць перасадкі на аўтобус “Валкалата – Докшыцы”, графік руху якога будзе пры патрэбе скарэктаваны. Са станцыі “Крулеўшчына” да Докшыц даехаць вечарам на аўтобусе няма магчымасці.
Прымаючы пад увагу, што ўнясенне зменаў у расклад руху цягнікоў патрабуе некаторага часу – накіроўваю Вам гэты ліст зараз, спадзеючыся на як найбольш аператыўны разгляд нашай прапановы. Калектыўны зварот жыхароў аг. Параф’янава і навакольных вёсак будзе адпраўлены ў найбліжэйшыя дні.
Мы лічым свае патрабаванні справядлівымі, і ў выпадку, калі кіраўніцтва Беларускай Чыгункі не задаволіць нашую просьбу, будзем абскарджваць рашэнне ў Міністэрства транспарту і камунікацый і ў Адміністрацыю Прэзідэнта.
З павагай і надзеяй на супрацоўніцтва,
ад імя жыхароў аг. Параф’янава, а таксама Параф’янаўскага і Сітцаўскага сельсаветаў,
Канстанцін Шыталь
кантактны тэлефон +375 29 XXX XX XX
Ну, поезду Минск - Полоцк не помешали бы остановки помимо Парафьянова еще и в Княгинине, и в Подсвилье.
В пятницу ехал дизелем Полоцк - Молодечно, то в Княгинине прилично село людей.
А вот поездам Минск - Лида (или хотя бы Минск - Гродно) можно и отменить остановки по Воложину и Богданову. Сильно их много. И при этом движение пригорода на участке Молодечно - Крулевщизна развито получше участка Молодечно - Крулевщизна.
dmitro писал(а): ↑21 ноя 2017, 09:50 И при этом движение пригорода на участке Молодечно - Крулевщизна развито получше участка Молодечно - Крулевщизна.
Расшифруй пожалуйста
Видимо Serg76 хотел уточнить на каком направлении лучше развито движение пригорода, ибо вы дважды использовали один и тот же участок "Молодечно - Крулевщизна". Вы наверное имели ввиду, что движение пригорода лучше на участке "Молодечно-Лида"?
Сабрана 192 подпісы. Здароўе маё слабое падвяло, болей не магу збіраць. А так бы на рынку яшчэ 100-150 сабраў бы як мінімум. Пайду на пошту адсылаць. Магчыма, будзем збіраць яшчэ і дасылаць асобна.
Нагадваем, што згодна з пунктам 4 Правілаў перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаныхпастановай Міністэрства транспарта і камунікацый Рэспублікі Беларусь 21.04.2008 №57, “Цягнікі рэгіянальных ліній бізнэс-класа (…) маюць прыпынкі па маршруце руху на чыгуначных станцыях і прыпыначных пунктах, якія размешчаныя ў населеных пуктах з колькасцю жыхароў больш за 5 тыс. чалавек, у раённых цэнтрах або на адлегласці не далей за 15 км ад іх, у гарадах абласнога падпарадкавання, абласных цэнтрах і горадзе Мінску”.
Гэтыя правілы ўжо не дзейнічаюць. Новыя зацверджаны ў 2015 годзе, і там такога пункта няма: http://www.rw.by/uploads/userfiles/file ... ajirov.pdf
Іначай бы ў штадлера, што некалі хадзіў па маршруце Мінск - Маладзечна, была стаянка ў Беларусі (Заслаўе).
Ды ёлкі-палкі! А ці існуе ў прынцыпе які-небудзь дакумент, які акрэслівае гэтыя "фарматы". Або ўсё залежыць ад таго, з якой нагі ўстаў і ў якім настроі глянуў на мапу які-небудзь інжынер у пасажырскай службе БЧ?
mmister писал(а): ↑19 ноя 2017, 16:27
тему метро поднимал на дне пассажира. БЧ обращалась в СТиС. Там ответили, что уже после 23 40 некого возить. Держать метро открытым до поздно не целесообразно. На 1 вагон не наберется пассажиров.
Угу, а пустить вместо метро автобус как-то уже и религия не позволит, одному вагону же надо как-то ехать...
не-е-е, это две разные структуры. проблемы пассажиров метро автобусников не волнуют и т.д, хотя, по сути, это издевательство.
Евгений М писал(а): ↑22 ноя 2017, 19:38
Появилось расписание движения поездов Вильнюс - Даугавпилс.
Получается только две пары в первой половине дня. То есть, на день не скатаешься, чтобы утром уехать, а вечером вернуться. Ну ладно, и то уже хоть что-то. А ещё не решено, с какого числа запустят поезда?