Молодечненский вокзал - реконструкция.

Обсуждается работа станций, узлов, остановочных пунктов, перегонов и отдельных участков

Модераторы: andy t, Евгений Громов

Steamer
Сообщения: 133
Зарегистрирован: 29 май 2007, 13:12
Откуда: д.Вязань, Штадлерштадт

Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Steamer »

Спустя 100 лет с момента постройки волна реконструкции коснулась вокзала станции Молодечно - последнего из трех однотипных (Волковыск, Лида, Молодечно), сохранившего практически первоначальный облик. Что с ним сделают, пока не знаю...Может кто-то просветит?
vl80
Сообщения: 2502
Зарегистрирован: 24 янв 2006, 14:31

Сообщение vl80 »

Дык там вроде ремонт внутри нехилый был. Чё там реконструировать?
Steamer
Сообщения: 133
Зарегистрирован: 29 май 2007, 13:12
Откуда: д.Вязань, Штадлерштадт

Сообщение Steamer »

Был чис косметический внутри: основных конструкций это не коснулось. Сейчас сняли даже деревянные перекрытия и стропила с части здания. Внешний вид, как в 1944 году после изгнания немцев: добавить только копоти и можно использовать как декорацию к военным фильмам.
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Сообщение Vavan »

Хочу лишь повторить то, что было написано Машинист'ом в Новостях БЧ - ВОКЗАЛ ОТКРЫЛСЯ!!!
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Сообщение Vavan »

Сегодня электричка на Минск на 5.51 отправлялась с 1-го пути!
Теперь первый путь используется и как пассажирский! :P
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Vavan »

В Молодечно практически завершилась реконструкция платформ - теперь их не 5, а 3, но 2 из них работают на два пути. Только с нумерацией путаница - 1-й путь возле первой платформы обозначен табличкой как 38-й , на 2-й платформе указатели: на 2-й путь - 2-й, а на 3-й путь - 1-й, а на третьей платформе указатели: на 4-й путь - 4-й, а на 5-й путь - 3-й. Т.е сейчас пути от вокзала: 38, 2, 1, 4, 3... Короче, я в шоке.
Вообще, то, что платформы обновили - хорошо, но теперь неудобно обходить поезд, стоящий на 2-м или 4-м пути, т.к. в него нужно садиться с обратной стороны. И зачем сделали такую нумерацию путей, вообще непонятно.
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Vavan »

«Дорога, дорога, ты знаешь так много…»
Недарэмна кажуць, што ў кожнага свая дарога. І ў той час, калі нехта шукае так званыя «смажаныя факты», нашай газеце шанцуе на добрыя падзеі. Літаральна перад пачаткам гэтага інтэрв’ю начальнік станцыі Маладзечна УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Віктар Васільевіч Малайчук атрымаў прыемную навіну аб прызнанні маладзечанскага вакзала пераможцам у сваёй групе і прысуджэнні першай прэміі ў рэспубліканскім аглядзе санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў. Са слоў віншавання пачалася наша гутарка з чалавекам, які аб «шляхах зносін» ведае, бадай, усё.
— У чым адметнасць станцыі Маладзечна Беларускай чыгункі?
— Гэта адна з шаснаццаці беларускіх сарціровачных станцый, працуе яна стабільна і зладжана. Па геапалітычных прычынах, а канкрэтна з-за ўтварэння межаў з Літоўскай Рэспублікай, з 1992 года станцыя стала перадатачнай. На яе былі ўскладзены абавязкі па арганізацыі работы з сумежнікамі на літоўскім напрамку. Прыйшлося ствараць новыя структуры, нетрадыцыйныя для сарціровачных станцый Беларускай чыгункі падраздзяленні: пагранічную і мытную службы, а таксама ветслужбу, на якую ўскладзены кантроль па каранцінных пытаннях. Карэнным чынам змянілі тэхналогію работы станцыі, выйшлі на новы ўзровень.
— Перад прафесійным святам дарэчы будзе агучыць дасягненні…
— Радуе павелічэнне патоку грузаў у напрамку Калінінграда, Літоўскай дарогі. Сёлета мы адпраўляем на 17 працэнтаў больш цягнікоў і вагонаў у параўнанні з мінулым годам. Вынік відавочны: калі ёсць аб’ёмы работы — ёсць упэўненасць людзей у захаванні рабочых месцаў і ў стабільнасці заработнай платы.
Нельга не адзначыць узаемасувязь работы станцыі з прамысловымі прадпрыемствамі Маладзечанскага раёна. Павялічваюцца аб’ёмы перавозак прадукцыі ААТ «Маладзечнамэбля», заводаў жалезабетонных канструкцый, жалезабетонных вырабаў, завода металаканструкцый, нашага пастаяннага кліента — участка другаснай сыравіны.
— А ў якім кірунку яшчэ трэба добра папрацаваць?
— На сённяшні дзень многія заказчыкі аддаюць перавагу аўтамабільнаму транспарту. Вельмі б хацелася, каб больш звярталіся да нас. Таму будзем яшчэ больш актыўна працаваць з прадпрыемствамі, рэкламаваць свае паслугі.
— Некалькі слоў аб людзях, якія працуюць на станцыі Маладзечна.
— Вынікі залежаць ад зладжанай работы ўсяго калектыву: кіраўніцтва, сярэдняга кіраўніцкага саставу, рабочых, а таксама цеснага ўзаемадзеяння з іншымі службамі. Магу ўпэўнена сказаць, што кожны выконвае свае абавязкі прафесійна і адказна.
Віктар Васільевіч адзначыў, што сярод лепшых работнікаў — манеўровыя дыспетчары, ганаровыя чыгуначнікі Б.А. Аўсянкін, А.С. Сталпінскі, дзяжурныя па станцыі А.Я. Парцянка, І. Л. Міхайлоўская, якая сёлета перамагла ў рэспубліканскім конкурсе дзяжурных па станцыі, старшыя аператары З.А. Баран, М.Г. Ганцаль.
Не адзін дзесятак гадоў аддалі працы на станцыі галоўны інжынер В.М. Стаськоў, галоўны бухгалтар Р.Р. Пінчук і многія іншыя.
Прыемна, што ў калектыве з 360 чалавек 60 – маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў. У ліпені пасля заканчэння Беларускага ўніверсітэта транспарту на станцыю прыйшлі працаваць яшчэ тры маладыя спецыялісты. Такім чынам, вопыт старэйшых дапаўняецца свежым поглядам маладых.
— Што пажадаеце калегам напярэдадні прафесійнага свята?
— Моцнага здароўя ўсім, дабрабыту ў сем’ях, адданасці рабоце і адчування сваёй запатрабаванасці. Асобныя словы ўдзячнасці — ветэранам, якія аддалі шмат сіл любімай справе.
— Калі мы пачалі з добрай навіны, магчыма, і яшчэ нечым парадуем маладзечанцаў?
— Думаю, будзе цікава даведацца, што на бліжэйшы час запланавана будаўніцтва пешаходнага моста праз чыгунку ў раён Лясных — зручнага і сучаснага. І няхай у маладзечанцаў на адну прыемную дарогу стане больш.
Людміла ЦАР.
http://mgazeta.by
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Vavan »

Скоро начнётся строительство нового моста. Подход к нынешнему огорожен, но ходить по нему ещё можно.
Забавляет отсутствие на паспорте даты окончания работ. Но к Дажынкам должны успеть :)
Вложения
PB010093.JPG
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Vavan »

Мост пабудуюць да верасня

Маладзечна, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО
22.01.2011. 22:22

Каля пяці мільярдаў рублёў будзе патрачана па будаўніцтва новага пешаходнага моста, які злучае вакзал з Залінейным раёнам.

Узвядзенне часовых сходаў да пешаходнага моста павінны завяршыць да канца студзеня. Цяпер вядуцца работы. Пасля гэтага пачнуць прыбіраць старыя прыступкі.

Будаўніцтва павінна скончыцца ў верасні. Неўзабаве маладзечанцы “развітаюцца” з прыступкамі старога моста.

Часовыя сходы на мост, які злучае вакзал з Залінейным раёнам, будуць зробленыя да канца студзеня. Узводзяць іх для таго, каб пачаць разбіраць старыя прыступкі моста.

Часовыя сходы робяць з металу і дрэва, расказаў 20 студзеня ў інтэрв’ю “РГ” майстар будаўніча-мантажнага цягніка віцебскага прадпрыемства “Дарбудмантажтрэст” Андрэй Кострыца.

– Ніякіх нязручнасцей пасажырам і жыхарам Маладзечна наша работа не прынясе, – сказаў у інтэрв’ю “РГ” Андрэй Кострыца. – Гэта проста чарговы яе этап. Пакуль не паставім часовыя сходы на мост, падымацца на яго можна будзе па старых. Потым іх пачнём разбіраць, бо яны перашкаджаюць будаўніцтву новага моста. Няхай маладзечанцы не хвалююцца, злучальнасць вакзала і Залінейнага раёна застанецца.

Па словах Андрэя Кострыцы, новы мост будзе пабудаваны роўна ў сямі метрах ад старога ў бок вакзала. Толькі пасля гэтага пачнуць дэмантаваць стары. Пакуль прыбяруць толькі сходы на яго.

Работы выконваюцца ў адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй “Пешаходны мост на станцыі Маладзечна. Першая чарга”, распрацаванай прадпрыемствам “Белчыгунпраект”, паведаміла нашаму выданню начальнік аддзела капітальнага будаўніцтва Мінскага аддзялення чыгункі Ала Андрэева.

Паводле гэтага дакумента, у першую чаргу павінны прыбраць камунікацыі, якія знаходзяцца ў зоне пабудовы новага моста, зрабіць часовыя сходы да старога для пешаходаў на час будаўніцтва, часткова разабраць старыя, пабудаваць новы крыты пешаходны мост без сходаў на платформы і ўсталяваць фундаменты для іх.

У другой чарзе будаўніцтва праектна-каштарысная дакументацыя прадугледжвае разборку старога пешаходнага моста, будаўніцтва сходаў на платформы, мантаж сістэмы відэаназірання і ўсталяванне пад’ёмнікаў на новым мосце. На ім будуць сходы ў бок Залінейнага раёна, у бок вакзала і два сходы на платформы.

Па словах Алы Андрэевай, першая чарга работ павінна быць скончаная ў маі, другая – у верасні. Агульны кошт работ складае каля пяці мільярдаў рублёў. Тэндэр на будаўніцтва новага моста і дэмантаж старога выйграла віцебскае ўнітарнае прадпрыемства “Дарбудмантажтрэст”.
http://rh.by/by/105/150/2614/?tpl=105
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Vavan »

Восем метраў над чыгункай

16.03.2011 08:03

Пяцьдзясят тры прыступкі ўверх — і вы апынецеся высока над зямлёй, акурат над чыгуначнымі пуцямі. Напэўна, няцяжка здагадацца, што размова ідзе пра стары мост праз чыгунку, аб неабходнасці замены якога так многа гаварылася. У кастрычніку ў Мала-
дзечне пачалося будаўніцтва сучаснага пераходу, які звяжа Залінейны раён з цэнтрам горада.
Будаўніцтвам новага аб’екта, як і дэмантажом старога, займаецца віцебскае ўнітарнае прадпрыемства «Дарбудмантажтрэст». Па словах начальніка ўчастка маставых работ гэтай арганізацыі Канстанціна Леанідавіча Шэрдзіка, будаўніцтва ідзе ў адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй «Пешаходны мост на станцыі Маладзечна. Першая чарга», распрацаванай прадпрыемствам «Белчыгунпраект». Заказчыкам выступае Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі. Агульны кошт праекта складае каля пяці мільярдаў рублёў.
Мост, які будуецца на сем метраў бліжэй да вакзала, чым стары, будзе з купалам. Прадугледжаны два сходы на платформы, а таксама два ліфты-пад’ёмнікі для інвалідаў. Канструкцыя будзе аснашчана сістэмай відэаназірання. Плануецца таксама спецыяльная апрацоўка жалезабетонных прыступак (пакрыццё ў стылі наліўной падлогі). Падобны аб’ект, толькі без пад’ёмнікаў, нядаўна быў здадзены ў Асіповічах.
Сучасныя тэхналогіі будаўніцтва дазваляюць узводзіць складаныя маставыя канструкцыі хутка і якасна. Першая чарга работ павінна быць завершана ў маі (зманціраваны бэлькі на ўстаноўленых стойках), другая, заключная, – у верасні, да рэспубліканскіх «Дажынак-2011».

Карэспандэнты «МГ» звярнуліся да некаторых маладзечанцаў з пытаннем, ці патрэбен новы мост.

Раман ПАКУЛЬНІС, навучэнец Вілейскага сельскагаспадарчага ліцэя:
— Жыву ў Залінейным раёне, таму кожны дзень, калі накіроўваюся ў горад, праходжу па гэтым мосце. Вельмі нязручна, а калі ўлічыць, колькі канструкцыі гадоў, то і небяспечна. Вядома ж, новы, сучасны мост нам патрэбен.
Алена Уладзіміраўна ГЛАЎНІЦКАЯ, участковы ўрач-тэрапеўт гарадской паліклінікі №1:
— Выкажу не толькі сваю думку, але і многіх маіх пацыентаў. У Залінейным раёне не адзін тэрапеўтычны ўчастак, тут жыве каля васьмі тысяч чалавек. Сярод іх шмат людзей састарэлага ўзросту. Не толькі мне цяжка дабрацца да пацыентаў, але і ім прыйсці на прыём да ўрача. Пытанне будаўніцтва новага моста доўгі час заставалася адкрытым. А яно вельмі важнае, тым больш што іншай дарогі праз чыгуначныя пуці няма. Думаю, што альтэрнатывай новабудоўлі мог бы стаць і падземны пераход.
Дзмітрый ПАСЛЕД, Міхаіл РУСАКЕВІЧ, вучні СШ №9 г. Маладзечна:
— Хоць і займаемся спортам, наведваем трэнажорную залу і басейн, але ўзнімацца па прыступках з веласіпедамі ў руках не вельмі лёгка. Вядома, і маладым, і сталым пешаходам новы мост вельмі патрэбны. Раён – не цэнтральны, але месца люднае.
Наталля ПЯТРОЎСКАЯ, жыхарка Залінейнага раёна:
— Працую ў Мінску, штодня іду на вакзал праз мост. Вядома ж, ён адкрыты ўсім вятрам. З нецярпеннем чакаю, калі пабудуюць новы пераход. Гэта будзе сапраўдны падарунак да «Дажынак» многім жыхарам нашага горада.

Людміла ЦАР.
http://mgazeta.by/index.php?view=articl ... Itemid=585
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Vavan »

З вуснаў прадстаўніка Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі прагучала досыць цікавая інфармацыя: да «Дажынак» на прывакзальнай плошчы ў Маладзечне будзе ўстаноўлена фігура Пасажыркі, выкананая ў метале. Дарэчы, у многіх гарадах, дзе ўжо ладзілася рэспубліканскае свята працаўнікоў вёскі, з’явіліся скульптурныя шэдэўры – Бабёр у Бабруйску, Агурок – у Шклове, Камандзіраваны – у Лідзе… Будзе свой сімвал і ў Маладзечне.
http://mgazeta.by/index.php?view=articl ... Itemid=585
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Vavan »

Белорусская железная дорога принимает активное участие в подготовке к «Дажынкам-2011».

Белорусская железная дорога вносит свой вклад в подготовку к проведению республиканского фестиваля-ярмарки тружеников села «Дажынкi-2011», который пройдет в сентябре в Молодечно и Молодечненском районе. Участие железнодорожников в мероприятии предусматривает проведение строительных и ремонтных работ на более чем 50 объектах.

Обновленными встретят «Дажынкi-2011» административно-бытовые и технические здания и сооружения, жилой фонд, объекты социально-культурного назначения. В том числе, будет завершено строительство пешеходного моста через железнодорожные пути на станции Молодечно. Он будет накрыт светопрозрачной конструкцией из полимерного материала. Для удобства пассажиров с ограниченными возможностями предусмотрена установка двух подъемников, позволяющих подняться и спуститься с моста.

Также будет произведена замена асфальтобетонного покрытия железнодорожных переездов на покрытие из резинового настила. К празднованию «Дажынак» новый облик примет и отремонтированный дом культуры железнодорожников в Молодечно.

Информация подготовлена пресс-центром БЧ
http://www.rw.by/index.php?view=article ... &Itemid=84
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Vavan »

Евгений М писал(а):Ну вот, государственную тайну разгласили. :mrgreen:
Кстати, а когда будут дожинки?
Решил здесь ответить, тема то ппро Молодечно.
Никто конкретно не называет, но скорее всего 30 сентября - 1 октября, ибо есть следующая инфа:
Изюминкой «Дожинок-2011» в Молодечно станет масштабное шествие.
Как рассказал в интервью "МВ-радио" начальник управления культуры Минского облисполкома Анатолий Акушевич, в первый день фестиваля на улицах райцентра можно будет увидеть движущееся живое поле, элементы традиционной белорусской культуры и обрядов, также по городу пройдет колонна молодых семей с колясками, переоборудованными в мини-комбайны и трактора. На второй день агрофорума - 1 октября состоится молодежный марш-парад, в котором примут участие байкеры, рокеры и духовые оркестры.
http://minsk-region.gov.by/print.aspx?DocID=4506\
Вообще. про Дожинки читайте здесь
http://minsk-region.gov.by/index.aspx?id=304
Аватара пользователя
Евгений М
Сообщения: 4793
Зарегистрирован: 14 май 2010, 22:08
Откуда: Latvija, Jūrmala

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Евгений М »

Спасибо! :)
Якая была б цішыня, калі б людзі гаварылі толькі тое, што ведаюць.

Изображение
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Vavan »

Сёння якраз да пачатку ХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі Маладзечна-2011 на вакзале усталяваны помнік пасажырцы. Раніцай а 7-й гадзіне яе яшчэ не было, а ўдзень а 15-й - вось яна, толькі што прыехала :)
UPD
Імклівай паходкай ты выйшла з вакзала…
25.08.2011 15:15
Некалькі дзён таму ў наш горад прыбыла незвычайная пасажырка. Бронзавая дзяўчына ростам 1 метр 96 сантыметраў важыць каля 450 кілаграмаў. Дакладней, не толькі яна, але і цяжкі чамадан, на якім прымасціўся кот. Скульптурная кампазіцыя размясцілася перад будынкам Маладзечанскага чыгуначнага вакзала і адразу прыўнесла элемент незвычайнасці і своеасаблівага шарму.
Аўтар работы — сталічны скульптар Вадзім Мацкевіч — расказаў, што працаваў з натхненнем і рад таму, што з трох прапанаваных варыянтаў выбраны менавіта гэты. Для ўвасаблення ідэі Вадзіму Мацкевічу спатрэбілася некалькі месяцаў напружанай работы. У краіне многа яркіх, прыгожых дзяўчат, зборны вобраз якіх і спалучыла «Пасажырка». А калі быць больш дакладным, то гэта студэнтка, якая вяртаецца ў родны горад пасля вучобы. Адной з асаблівасцей кампазіцыі з’яўляецца адсутнасць пастамента. Высокая дзяўчына хоць і выдзяляецца з натоўпу, але не вельмі ўзвышаецца над людзьмі. Як пераканаліся супрацоўнікі нашай газеты, маладзечанцы адразу прыкмецілі з’яўленне новага персанажа і атрымалі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю маладога аўтара. Скульптурныя кампазіцыі «Чатыры стыхіі» і «Купальшчыца» Вадзіма Мацкевіча ўстаноўлены на азёрным комплексе ў Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску.
Начальнік вакзала станцыі Маладзечна Аляксандр Аляксандравіч Савачкін адзначыў, што калектыў прыкладае немалыя намаганні для таго, каб у нашым горадзе людзі адчувалі сябе ўтульна. Сведчаннем таму і атрыманне сёлета другой прэміі сярод вакзалаў сваёй групы ў рэспубліканскім аглядзе санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў. І гэта не толькі арганізацыя кветкавых зон, пад-трыманне парадку, але і іншыя кірункі работы. Падрыхтавана дэкаратыўная пад-светка вакзала. У хуткім часе для зручнасці пасажыраў на новым пешаходным мосце з’явяцца пасажырскія сходы на платформы. Плануецца таксама замяніць сядзенні ў зале чакання. Для ўдасканалення работы білетных касіраў, якія працуюць у групе ўліку і справаздачнасці, уводзіцца сучасная камп’ютарызаваная сістэма.
Людміла ЦАР.
http://mgazeta.by/index.php?view=articl ... Itemid=492
Вложения
Пасажырка. У дзяцей да 16 проста няма шанцаў.
Пасажырка. У дзяцей да 16 проста няма шанцаў.
Аватара пользователя
Евгений Громов
Site Admin
Сообщения: 8498
Зарегистрирован: 07 дек 2005, 20:41
Откуда: Место у рельсов
Контактная информация:

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Евгений Громов »

Неправда, что в 7 ещё не было, в 5.30 я пересаживался с поезда на велосипед в Молодечно и удивился, что её никто не сфоткал, скульптура уже стояла.
У меня не было желания задерживать свой отъезд в ожидании дневного света и я уехал без фотки.
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Vavan »

Это что ж получается, я так спешил на электричку, что не заметил статую, хотя шёл через центральный вход? Наверное, не до конца проснулся...
Steamer
Сообщения: 133
Зарегистрирован: 29 май 2007, 13:12
Откуда: д.Вязань, Штадлерштадт

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Steamer »

Хорошо, что не Жбанову заказали (исписался автор). А расположение фигуры уж больно мечтательное: сейчас девушки такой наружности все больше в обратном направлении спешат: на поезд (или хотя бы на электричку до Минска) :(
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Vavan »

Это ладно. Тут вообще с ней мистика. Вопрос к TRAINerу: она была в косынке как на фото с mgazeta.by или нет, как на моём снимке? Живьём в косынке я её не видел. Более того, на моих фото она с серёжками, но уже в воскресенье их не было (на удалённом фото можно было рассмотреть :wink: )
Аватара пользователя
Евгений Громов
Site Admin
Сообщения: 8498
Зарегистрирован: 07 дек 2005, 20:41
Откуда: Место у рельсов
Контактная информация:

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Евгений Громов »

Я не обратил внимания, было ещё реально темно, я даже и кота сразу не заметил.
Аватара пользователя
Serg76
Сообщения: 1141
Зарегистрирован: 04 дек 2007, 21:33
Откуда: Барановичи-Гомель

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Serg76 »

Vavan писал(а): Живьём в косынке я её не видел. Более того, на моих фото она с серёжками, но уже в воскресенье их не было (на удалённом фото можно было рассмотреть :wink: )
Так в статье написано, что 3 варианта было, вот и выбирали, что красивей :D
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Vavan »

Я понимаю, что варианты были эскизов там каких-нибудь пластилиновых, а не готовых бронзовых статуй. Получается, что с установленной уже сняли серёжки - может спёрли (про косынку хз, может сразу после установки, я её живьём в косынке не видел). Теперь фотка для сравнения есть :wink:
TRAINer писал(а):я даже и кота сразу не заметил.
Не удивлюсь, если и он пропадёт - сбежит :P
UPD Серёжки снова приварили. В пятницу она была накрыта полиэтиленовой плёнкой, в субботу утром её сняли, и всё стало видно. Наверное, дали, что называется, "обсохнуть", чтоб только что прикреплённые не содрали.

UPD Не хочу плодить сообщения, продолжаю в этом.
О прошлом инциденте:
Прасіла шчыра майстра зрабіць мне завушніцы…
Толькі з’явілася перад будынкам чыгуначнага вакзала станцыі Маладзечна скульптурная кампазіцыя «Пасажырка», як некаму даспадобы прыйшліся яе бронзавыя завушніцы.
Паколькі ні прадаць, ні насіць іх немагчыма, відавочна, што зламыснік дзейнічаў выключна з хуліганскіх пабуджэнняў. Злавіць бы такога аматара антыкварыяту... За вушка — ды на сонейка. Каб яго і самога правучыць, і каб не было панадна нікому.
Абурэнне журналістаў падзяляюць маладзечанцы. Вось толькі адзін кароткі, але пераканаўчы каментарый: «Скульптурная кампазіцыя — проста цуд! Адразу ўпрыгожыла прывакзальную плошчу. А нейкія вандалы сарвалі з «Пасажыркі» завушніцы. Людзі! Майце сумленне! Вярніце іх на месца!»
http://mgazeta.by/index.php?view=articl ... Itemid=519
А сегодня в местных новостях сказали, что у неё второй! раз спёрли серёжки. Я пожалел, что сегодня на вокзале не посмотрел, так что подтвердить это не могу. А вообще, задрали. Красивая скульптура, кому что не нравится... Вандалы херовы. Когда её уже в покое оставят? Реально ж ведь украсила привокзальную площадь.
А ещё сказали, что РОВД и ОВДТ не могут поделить, кому расследовать кражу. Бюрократы, блин.
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Vavan »

"Пасажырка" нікога не пакідае раўнадушным (відэа)
Студэнткі, будучыя журналісткі, Аксана Ельяшэвіч і Таццяна Бажко паназіралі за рэакцыяй пасажыраў на новую скульптуру на станцыі Маладзечна. Здымкі зробленыя мабільным тэлефонам.
http://rh.by/by/137/173/3611/
А ката і я аднойчы гладзіў :D Усе глядзяць, ці ёсць завушніцы. Дарэчы, ужо ў панядзелак віселі новыя - антывандальныя, як сказалі па МКТБ. Гэта не кольцы, якія былі раней, а "бляшанкі", прычым яны так не выдзяляюцца, як кольцы, і адламаць іх немагчыма.
ЗЫ Усім мясцовым не падабаецца вандалізм, і ўсім цікавы лёс завушніцаў. А то "трёп про серёжки и их важность - полный п...ц" - самі не мясцовыя, але надта дзелавыя. Можа, такія прыезжыя і спёрлі (хаця і ў нас прыдуркаў хапае...).
ЗЗЫ Мост ужо адчынены, але яшчэ не накрытыя дахам сходы на платформы. Калі будзе ўсё зроблена - напішу.
Vavan
Сообщения: 6808
Зарегистрирован: 01 июн 2008, 11:19
Откуда: Маладзечна

Re: Молодечненский вокзал - реконструкция.

Сообщение Vavan »

Вот оно как! Сегодня на станции марафет наводят - платформы подметают (их и так подметают, просто сегодня много уборщиц одновременно), что-то на путях ковыряют - дяди какими-то палками, близко не подходил, но слышно, как камни ворочаются. Жалко, что я с ним разминусь, мне завтра на пары ехать.
Вложения
Объявление
Объявление
Ответить