TRAINer писал(а):Стандарт организации СТП 09150.50.149-2010 «Порядок нанесения наименований вокзалов, станций, остановочных пунктов, депо, дистанций и пассажирских участков, инвентарных номеров объектов основных средств на Белорусской железной дороге. Общие требования». Утверждён приказом главного инженера Белорусской железной дороги В.Н. Шубадёрова.
Яшчэ раз хачу выказаць сваю думку наконт гэтага стандарта. Сёння ехаў у электрычцы, глядзеў у акно і не выцярпеў.
Пра Мінск-Паўночны ўжо маўчу, якраз з яго іпачалася гаворка пра стандарт.
У Мінскім моры і так быў надпіс па-руску, цяпер пад ім з'явілася і шыльда.
https://railwayz.info/photolines/photo/1764
А вось у Ратамцы вялікія буквы знялі, цяпер гэта гісторыя:
https://railwayz.info/photolines/photo/2196 Замест іх рускамоўная шыльда, накшталт той, што ў Калядзічах:
https://railwayz.info/photolines/photo/21275
У Крыжоўцы ўжо даўно такі надпіс.
У Зялёным замест прыгожай шыльды
https://railwayz.info/photolines/photo/5346 таксама павесілі маленькую рускую. Прычым не па цэнтры, а злева ад паўкруга над касай
І ў Анусіне больш няма гэтага надпісу:
https://railwayz.info/photolines/photo/8581
Дарэчы, тое самае тычыцца і Азярышча, быў там узімку, таго беларускага надпісу няма:
https://railwayz.info/photolines/photo/2506. Таксама замянілі надпіс у Каледзіне
https://railwayz.info/photolines/photo/1696 і Параф'янаве, пісаў тут
viewtopic.php?p=40266#p40266. У Круляўшчызне ўжо даўно такі надпіс, у Рапнянскай. Яшчэ ў Салігорску павесілі такія шыльды, але вялікія літары не знімалі (хаця яны і так рускія).
Я не ведаю, чаму НОД-1 і НОД-6 так узяліся змяняць шыльды. Лепей бы адмянілі гэты стандарт увогуле. Няўжо кіраўніцтва не разумее, што гэтыя шыльды псуюць архітэктурны выгляд і іх нязручна чытаць? Захацелі бабло распіліць, трэба ж паказваць нейкую дзейнасць, вось і займаюцца заменай шыльдаў. Думаю, можа зварот на Леніна, 17 напісаць. З прапановай зняць вялікія жоўтыя літары з Мінскага вакзала і павесіць дробную шыльдачку з блакітнымі літарамі "станция Минск-Пассажирский".
PS Колер гэтых надпісаў адпавядае арыентацыі тых, хто гэты стандарт уводзіў. Але калі і сабяруся зварот пісаць, то гэтае меркаванне прыйдзецца пакінуць пры сабе. Як і прапанову пра Мінскі вакзал. А тое, не дай Божа, так і зробяць.