Расписания и организация движения

Обсуждения расписаний движения поездов, маршрутов поездов и других организационных вопросов функционирования железной дороги

Модераторы: andy t, Евгений Громов

Кастусь Шыталь
Сообщения: 866
Зарегистрирован: 12 мар 2006, 08:14
Откуда: Oddz. dr. Królewszczyzna dyr. Wilno

Re: Расписания и организация движения

Сообщение Кастусь Шыталь »

Назіранні валацугі, які бадзяецца па аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Сёння цягнік 6625, які звычайна адыходзіць з Полацка а 15-23, быў прызначаны толькі на ўчастак Крулеўшчына - Маладзечна. З Крулеўшчыны выехалі двое пасажыраў - я, які, каб не сядзець дома, путаўся па ваколіцах, ды мой дваюрадны дзядзька, пуцеец, які па бясплатным службовым квітку ехаў на прыпынак Валодзькі. Ад Валоцек да Параф'янава я быў адзіным пасажырам на ўвесь 5-вагонны цягнік. У Параф'янаве я выйшаў, а пяць чалавек селі ў цягнік.

Чалавек пяць з Крулеўшчыны меліся паехаць хуткім 749-м Полацк - Мінск. Не менш за 10 меліся ў Крулеўшчыне выйсці з 749-га - частка, відавочна, каб перасесці на цягнік 6659 Крулеўшчына - Лынтупы. У Параф'янаве з 749-га цягніка выйшлі трое, а селі чатыры чалавекі.

Да грузавога цягніка Полацк - Маладзечна, які прыйшоў у Крулеўшчыну па нітцы дызеля, чапляюць 12 вагонаў. Для адпраўкі на Полацк стаіць там жа 24 вагоны. У Параф'янаве пад пагрузкай лесам - 6 вагонаў.

Квіток у Крулеўшчыне сёння выбілі па-расейску. Касірка, якая працавала ўчора, друкуе па-беларуску.

18:33. Грузавы Полацк - Маладзечна прайшоў станцыю Параф'янаў. Лакаматыў серыі 2ТЭ10, 35 вагонаў. (Гэта значыць, у Крулеўшчыну ён прыйшоў складам 23 вагоны).

SWG
Сообщения: 37
Зарегистрирован: 19 апр 2007, 11:26
Откуда: Мiнск

Re: Расписания и организация движения

Сообщение SWG »

В расписании на сегодня почему-то значатся отмененые с октября электрички до Олехновичей, что вводит некоторых в заблуждение..
Вложения
IMG_20181202_132023.jpg

Valentian
Сообщения: 2223
Зарегистрирован: 25 янв 2014, 11:37

Re: Расписания и организация движения

Сообщение Valentian »

Так все правильно. Их назначали с 9 ноября по 9 декабря по по, сб и вск.

SWG
Сообщения: 37
Зарегистрирован: 19 апр 2007, 11:26
Откуда: Мiнск

Re: Расписания и организация движения

Сообщение SWG »

Спасибо. Не знал..

Кастусь Шыталь
Сообщения: 866
Зарегистрирован: 12 мар 2006, 08:14
Откуда: Oddz. dr. Królewszczyzna dyr. Wilno

Re: Расписания и организация движения

Сообщение Кастусь Шыталь »

З'ездзіў цягніком у Крулеўшчыну. І быў вымушаны напісаць у Мінскае аддзяленне чыгункі скаргу на лакаматыўную брыгаду.
"Паведамляю, што 31 снежня 2018 года лакаматыўная брыгада дызель-цягніка №6683 Крулеўшчына – Маладзечна (цягнік ДР1А-179 прыпіскі ТЧ Баранавічы, брыгада ТЧ Маладзечна), робячы прыпынак на прыпыначным пункце “Валодзькі”, спынілася не каля знака “Остановка первого вагона”, а праехала гэты знак прыкладна на два з паловай вагоны. У выніку гэтага пажылая пасажырка з сумкамі, якая высаджвалася з першых па ходу руху дзвярэй трэцяга вагона, мусіла высаджвацца на зямлю, бо дзверы вагона праехалі пасадачную платформу. Гэтак была створаная небяспечная для пасажыра сітуацыя.

Таксама, з невядомай прычыны, на п. п. “Порплішча” лакаматыўная брыгада праехала знак “Остановка первого вагона” на адлегласць прыкладна двух вагонаў, у выніку чаго пасажыры з першых двух вагонаў, калі б такія былі, не маглі б высадзіцца на платформу.

Прашу разабраць вышэйпададзеную сітуацыю, і прыняць меры, каб такія выпадкі ў далейшым не паўтараліся".

Кастусь Шыталь
Сообщения: 866
Зарегистрирован: 12 мар 2006, 08:14
Откуда: Oddz. dr. Królewszczyzna dyr. Wilno

Re: Расписания и организация движения

Сообщение Кастусь Шыталь »

Атрымаў адказ з НОД-1. Набрахалі, што нібыта было ўсё ў парадку і спыняліся каля знака. А жанчына тая мусіла высаджвацца з першых двух вагонаў - якія насамрэч праехалі знак "Остановка первого вагона" і платформу.
Вложения
Ш-2 адк_001.jpg
Ш-2 адк_002.jpg

Ответить