Паважаны Дзмітрый Аляксеевіч!
ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» (далей – ДУП «НКА») і
упраўленне геаінфармацыйных сістэм (далей – Упраўлення ГІС), якое
займаецца зместам і абнаўленнем Публічнай кадастравай карты
(http://map.nca.by), выказвае Вам падзяку за выкарыстанне Публічнай
кадастравай карты, за ўважлівасць, з якой Вы звяртаецеся да дадзенага
рэсурса і актыўнасць, якую Вы праявілі, заўважыўшы недарэчнасці,
адлюстраваныя на ёй.
На падставе Вашага звароту і згодна з рашэннем Віцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта ад 21.08.2014 г. № 499, упраўленнем ГІС сумесна
з Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь Публічная
кадастравая карта была выпраўлена, аг. Друя быў выключаны па-за межы
пагранічнай паласы і уключаны ў межы пагранічнай зоны, як і прапісана
ў вышэйзгаданым рашэнні.
Пры далейшым выкарыстанні Публічнай кадастравай карты ў выпадку
ўзнікнення пытанняў наконт інфармацыі, апублікаванай на ёй, а таксама
пры далейшым знаходжанні недарэчнасцяў ці узнікненні прапановы наконт
дадання на рэсурс новай, цікавай і карыснай прасторавай інфармацыі,
упраўленне ГІС ДУП «НКА» просіць пісаць на паштовую скрыню adres@nca.by.
Приграничные зоны
Модератор: Евгений Громов
Re: Приграничные зоны
Прыйшоў нарэшце адказ.