Wowan писал(а):А как, кстати, правильно? Дзе наш знаўца Кастусь Шыталь?
Мне падаецца, што "шчызна" — гэта паланiзм...
Я тут
. Гэткае двухсэнсоўнае напісанне датычыць не толькі чыгучачных станцый, а ўсіх паселішчаў, дзе ёсць суфікс "-шчын-", які ўказвае на прыналежнасць маёмасці. Палякі заўсёды пісалі суфікс "-szczyzn-" ("-шчызн-").
Людзі спакон веку казалі і кажуць "Крулеўшчына". Гэткая ж і афіцыйная назва - Крулеўшчына/Крулевщина. Першапачаткова станцыя называлася "Крулевщина", у 1912 годзе, у 100-годдзе французска-расійскай вайны, перайменавана ў "Сеславино" - у гонар расійскага генерал-лейтэнанта, удзельніка той вайны. У 1919 годзе прыйшлі палякі і вярнулі старую назву, але ў польскай версіі - "Królewsczyzna".
Калі ў 1939 годзе Заходнюю Беларусь акупіравала Чырвоная Армія, назвы паселішчаў былі перакладзеныя на беларускую, а чыгуначных станцый - транслітэраваныя з польскай.
Дарэчы, прыкольна паглядзець на міжваенныя савецкія тапаграфічныя карты, зробленыя паводле польскіх. Крулеўшчына падпісана "Крулевщызна", Глыбокае - "Гленбоке", Докшыцы - "Докшицэ".